Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму УА

(З ПАЛАЖЭННЯ АБ установе дашкольнай адукацыі)

ГЛАВА 5
ПРЫЁМ АСОБ ва ўстановы дашкольнай адукацыі

45. Прыём асобы ва ўстанову дашкольнай адукацыі 
ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры
наяўнасці ў ім вольных месцаў і на падставе:

-заявы законнага прадстаўніка выхаванца;

-накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі ;

-медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

-заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для санаторных ясляў-садоў, санаторных дзіцячых садкоў, санаторных груп);

-заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).


Прыём асоб ва ўстанову дашкольнай адукацыі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.

Выдача накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ажыццяўляе аддзел па адукацыі Іванаўскага райвыканкама па заяве бацькоў ці законных прадстаўнікоў дзіцяці.

З сабой неабходна мець:

- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці;

- заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі - у выпадку накiравання дзіцяці ў дзяржаўны санаторны яслі-сад, дзяржаўны санаторны дзіцячы сад, санаторную групу дзяржаўнай установы адукацыі;

- заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі - у выпадку накiравання дзіцяці ў групу інтэграванага навучання і выхавання дзяржаўнай установы адукацыі, спецыяльную групу дзяржаўнай установы адукацыі, дзяржаўнае спецыяльную дашкольную ўстанову.

Тэрмін дзеяння выдадзенага накіравання - 15 дзён.